Алесь Сабалеўскі (ales_sabaleuski) wrote,
Алесь Сабалеўскі
ales_sabaleuski

Сустрэча з Феліксам Шкірманковым.

З надзвычай цікавым чалавекам сустрэліся аматары і прыхільнікі беларускай мовы і гісторыі на беларускім гуртку ў Магілёве. Са слаўнага гораду Слаўгараду, па запрашэнні магілёўскай суполкі ТБМ, да нас у госці завітаў Фелікс Шкірманкоў – сябра Саюзу Беларускіх пісьменнікаў, ТБМ, БНФ, ветэран вайны і партызанскага руху, інжынер-геолаг па адукацыі з вялікім стажам працы на залатых прыісках Калымы, а ў перыяд новага адраджэнства пачатку 90-х – старшыня Слаўгарадкага гарадскога савету народных дэпутатаў.
У свае юнацкія 15 год Фелікс Шкірманкоў сустрэў вайну з першых яе дзён, уступіўшы ў так званы знішчальны атрад, якія фармаваліся для дапамогі ў пошуках нямецкіх парашутыстаў. Праз год, пасля падрыхтоўкі ў дыверсійнай школе, шаснаццаці гадовы падлетак разам з баявой групай перайшоў праз лінію фронту з мэтай арганізацыі партызанскага руху ў глыбокім тыле ворага – Нарачанскім краі. Партызаніў юны Фелікс у складзе атраду выведкі брыгады імя Даватара, быў цяжка паранены і адпраўлены самалётам на вялікую зямлю, а пасля шпіталю працягнуў службу ў дзеючай арміі.
Не менш цікава спадар Фелікс распавёў і пра сваё пасляваеннае жыццё – працу ў разведцы, але ўжо геалагічнай, удзел у экспедыцыях па вышуку залатаносных радовішчаў пад Магаданам, работу на залатых прыісках, узгадаў розныя акалічнасці і здарэнні з гэтым звязаныя.
Прыкладна ў той жа перыяд ён і пачаў пісаць першыя вершы, «ваенныя» і «геалагічныя» апавяданні, спачатку па-руску, а, вярнуўшыся ўжо пасля выхаду на пенсію ў родныя мясціны, творчае натхненне паэта павярнулася да роднай з дзяцінства беларускай мовы.
Ужо як свядомага беларуса Фелікса Уладзіміравіча засталі часы перабудовы і хваля новага нацыянальнага адраджэння. Жыццёвы вопыт, вядомасць і павага прывялі яго на пост кіраўніка раёну – землякі абралі Фелікса Шкірманкова старшынём Слаўгарадскага гарадскога савету народных дэпутатаў. Пад час яго кіраўніцтва было не мала зроблена крокаў для пашырэння беларусізацыі – на родную мову было пераведзена справаводства ў Слаўгарадзе, па беларуску пачалі размаўляць і выхоўваць дзетак у садках. І гэта не выклікала ніякіх асаблівых праблем, ужо праз год-два дзеткі ў асноўным размаўлялі па-беларуску. Але пасля сумна вядомых падзей 94-95 гадоў усё было павернутае ўзад, Фелікс Уладзіміравіч быў вымушаны сысці ў адстаўку «па асабістым жаданні», указаўшы пры гэтым у заяве прычыну – «не згодны з палітыкай прэзідэнта», і як вынік – гэтак званыя «неіснуючыя чорныя спісы», куды патрапіла не мала дзеячаў культуры, сапраўдных патрыётаў нашае бацькаўшчыны, вымушаных цяпер сустракацца са сваймі чытачамі ў такіх, амаль падпольных, абставінах. Але спадзяёмся, што ў шаноўнага спадара Фелікса яшчэ хопіць здароўя і сілаў дачакацца лепшых часоў, чаго яму шчыра зычым, а ўсім нам трэба прыкласці ўсе намаганні, каб іх наблізіць. Жыве Беларусь!

Спадар Фелікс прынёс колькі сваіх ваенных фота,
0

прачытаў свае вершы розных гадоў і на розныя тэмы.
1

Паслухаць і пабачыць такіх людзей заўсёды вельмі цікава і важна яшчэ і таму, што іх ужо вельмі мала засталося ў жывых.
2

3

Традыцыйны агульны фотаздымак на памяць.
4

Вершы ў выкананні аўтара - Фелікса Шкірманкова.
Tags: Магілёў, Слаўгарад, ТБМ, Фелікс Шкірманкоў
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments